Главная

Главная Колыбельные ...и не только Колыбельная с улыбкой Для беспокойных Ссылки История сайта и ЧаВо

[Авторская]

[Народная]

[В театре, кино и на телевидении]

[В живописи]

[В прозе]


Генадзь Бураўкін, Васіль Раінчык. Калыханка (Доўгі дзень...)

Калыханка гучала ў "Калыханцы" на Беларускiм тэлебачаннi.

Калыханка

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Прыпеў.

Hosted by uCoz