|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Уладзiмiр Караткевiч. Урывак з рамана "Каласы пад сярпом тваiм"
Урывак з рамана "Каласы пад сярпом тваiм" (Кнiга другая, Раздзел VIII)Найлепшым доказам таго, што яны ўсе адно - ад яго і да апошняга мужыка, было тое, што на гэтай зямлі не існавала іншых калыханак, акрамя мужычых. Хоць адны гулялі ў серсо, другія - у цыркі, а калыханкі былі аднолькавыя, і ён не ведаў іншых, хоць у дачыненні да панскіх дзяцей тое, што спявалі над іхняй зыбуляй, было, можа, і смешнае. Калыханкі былі адны. Тыя, што мармытаў зараз ён: Люлі, люлі, люлі, Дзеці вырастуць, і тыя самыя песні прагучаць над калыскамі іхніх дзяцей. У параўнанні з гэтым усё астатняе здавалася лухтой. |